Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія пагражае выхадам з Рады Эўропы, калі туды прымуць Косава


Аляксандар Вучыч
Аляксандар Вучыч

Рэакцыя Сэрбіі на магчымы прыём Косава ў арганізацыю «будзе рашучай і адказнай», заявіў Аляксандар Вучыч.

Словы Аляксандра Вучыча, сказаныя 29 сакавіка, перадае Балканская служба Радыё Свабода. Вучыч не ўдакладніў, якой менавіта будзе рэакцыя афіцыйнага Бялграду, але сказаў, што Сэрбія па-ранейшаму гатовая весьці перамовы.

«Мы працягнем перамовы. Я гатовы выслухаць меркаваньне Асамблеі і ўраду. Мы будзем рыхтавацца і чакаць», — сказаў Вучыч.

У сваім выступе ён адзначыў, што эўрапейская ініцыятыва аб уступленьні Косава ў Раду Эўропы не прадугледжвае ўмоў для Прышціны.

«Нягледзячы на тое, што эўрапейскія санкцыі супраць Косава фармальна дзейнічаюць з-за невыкананьня пагадненьня, за апошні год Прышціна ўдзельнічала ва ўсіх заходніх міжнародных форумах», — дадаў прэзыдэнт Сэрбіі.

Напярэдадні Вучыч адхіліў здагадкі аб тым, што яго краіна адмаўляецца ад свайго эўрапейскага шляху. Раней ён абвясьціў аб магчымым выхадзе дзяржавы з Рады Эўропы, калі арганізацыя прыме Косава, былую правінцыю Сэрбіі, незалежнасьць якой Бялград не прызнае.

Сэрбія ўваходзіць у Раду Эўропы больш за 20 гадоў.

Ідэю Вучыча ініцыяваць вывад Сэрбіі з Рады Эўропы падтрымала былая прэм’ер-міністарка Ана Брнабіч, якая цяпер старшынюе ў Народнай скупштыне (асамблеі) — парлямэнце краіны.

27 сакавіка Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы рэкамэндаваў запрасіць Косава ў гэтую арганізацыю. Гэтая прапанова можа быць вынесена на галасаваньне на сэсіі ПАСЭ, якая пройдзе 18 красавіка. Калі яны прагаласуюць за гэта, пытаньне перададуць у Камітэт міністраў Рады Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG