Некалькі чалавек былі ўзятыя ў закладнікі ў галяндзкім горадзе Эдэ, які знаходзіцца ў цэнтральных Нідэрляндах у правінцыі Гелдэрлянд. Паведамленьне паліцыянты атырмалі а 6-й гадзіне. Апэрацыя доўжылася больш за 6 гадзін. А 12.30 нападніка з завязанымі вачыма і кайданкамі на руках вывелі з будынку. Закладнікі вызваленыя, піша de Telegraaf.
Праз імаверную пагрозу выбуху паліцыя эвакуавала жыхароў 150 дамоў у гэтым раёне, піша The Guardian.
Нічога ня сьведчыць аб тэрарыстычных матывах, дадалі ў паліцыі.
Мужчына трымаў людзей у бары і начным клюбе Petticoat. У клюбе да 4-й раніцы адбывалася тэхна-вечарына. Пазьней паліцыя паведаміла, што тры чалавекі былі вызваленыя, але незразумела, колькі яшчэ ўтрымліваюцца ў закладніках.
Некалькі спэцыяльных падразьдзелаў былі прыцягнутыя раніцай у суботу да будынку ў цэнтры гораду.
Рэпартэр вяшчальнай кампаніі NOS паведаміў, што на месцы здарэньня быў робат з дыстанцыйным кіраваньнем, а таксама супрацьвыбуховыя падразьдзелы і паліцыя ў ахоўнай экіпіроўцы.
Цягнікі ў і з Эдэ скасаваныя, паведаміў на сваім сайце чыгуначны апэратар NS.