Паводле інфармацыі ведамства, паведамленьне аб пажары паступіла ў 10:10. Папярэдне, адбылося кароткае замыканьне лямпы, ад якога загарэліся паперы на стале. Пажар пры дапамозе вогнетушыцеля патушыла мэдработніца паліклінікі.
Да прыезду ратавальнікаў з паліклінікі самастойна выйшлі каля 100 чалавек.
Прэс-служба МНС спачатку паведамляла, што двух пацярпелых павезьлі ў лякарню, але пазьней удакладніла, што «пасьля мэдыцынскага агляду ў пацярпелых папярэдні дыягназ „атручэньне прадуктамі гарэньня“ не пацьвердзіўся, у шпіталізацыі яны ня маюць патрэбы».