Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці перакрылі цэнтральную вуліцу пасьля званка пра мінаваньне


Цэнтар Берасьця, архіўнае фота
Цэнтар Берасьця, архіўнае фота

У сувязі зь нядаўнім тэрактам у Расеі беларускія сілавікі таксама павысілі пільнасьць.

26 сакавіка ў міліцыю Берасьця паступіла паведамленьне пра мінаваньне аўтамабіля па вуліцы Пушкінскай, піша сайт bar24.

Як паведамляе УУС Берасьцейскага аблвыканкаму, на месцы працуюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, сапэрна-піратэхнічная група. Робяцца неабходныя захады бясьпекі.

З прычыны паведамленьня пра мінаваньне рух транспарту і людзей па вуліцы Пушкінскай абмежавалі. Удзельнікаў дарожнага руху просяць выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.

22 сакавіка адбыўся тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў падмаскоўным Краснагорску. Невядомыя адкрылі агонь па натоўпе, былі выбухі. Таксама падчас тэракту загарэўся будынак залі. У гэты час там меўся пачацца канцэрт гурту «Пікнік». Загінулі больш за 130 чалавек.

Як паведаміла МУС Беларусі, у сувязі з падмаскоўным тэрактам у Беларусі прынялі дадатковыя меры дзеля забесьпячэньня грамадзкай бясьпекі. У першую чаргу размова ідзе пра аб’екты транспарту і месцы вялікага зграмаджэньня людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG