Ён нагадаў, што адным з аргумэнтаў прыхільнікаў абмежаваньняў зьяўляецца магчымасьць грамадзян Расеі перарэгістраваць свае аўтамабілі ў Беларусі для далейшага іх выкарыстаньня ў Латвіі, піша «Позірк».
24 лістапада 2023 года міністарка юстыцыі Латвіі Інэсе Лібіня-Эгнэрэ заявіла, што Рыга працягне «шукаць шляхі» для таго, каб аўтамабілі зь беларускімі нумарамі не маглі ўдзельнічаць у дарожным руху краіны.
Чыноўніца нагадала, што яе першапачатковая ініцыятыва прадугледжвала аднолькавыя абмежаваньні для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі.
2 лістапада мінулага года Саэйма Латвіі прыняла папраўкі да закону аб дарожным руху, якія абавязвалі уладальнікаў аўтамабіляў з расейскімі нумарамі перарэгістравацца ў Латвіі не пазьней за 14 лютага 2024 году альбо вывезьці свой транспарт за межы краіны. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць канфіскаваныя і перададзеныя Ўкраіне.
Першапачаткова абмежавальныя дзеяньні распрацаванага Міністэрствам юстыцыі Латвіі законапраекту распаўсюджваліся і на транспарт зь беларускімі нумарамі, аднак парлямэнцкая камісія выключыла з дакумэнту адпаведныя пункты.
Камэнтуючы гэтае рашэньне, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у канстытуцыйнай рэформе і міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька заявіў, што дэмакратычным сілам удалося знайсьці «патрэбныя словы і аргумэнты, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадваньне грамадзян Беларусі з праекту закону аб дарожным руху».