Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова высылае расейскага дыплямата за адкрыцьцё выбарчага ўчастку ў Прыднястроўі


Чарга расейцаў на выбарчы ўчастак у амбасадзе Расеі ў Кішынёве, 17 сакавіка 2024 году. Ілюстрацыйнае фота
Чарга расейцаў на выбарчы ўчастак у амбасадзе Расеі ў Кішынёве, 17 сакавіка 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

Улады Малдовы забаранілі адкрываць іншыя ўчасткі, апроч участку пры амбасадзе Расеі ў Кішынёве.

У Міністэрстве замежных спраў Малдовы ўручылі паслу Расеі ў Малдове ноту, у якой аднаго з супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Кішынёве абвясьцілі пэрсонай нон-грата.

Як паведаміў малдоўскі тэлеканал tv8.md, цяпер расейскі дыплямат павінен пакінуць тэрыторыю Малдовы.

Раней расейскаму амбасадару выказалі пратэст за адкрыцьцё выбарчых участкаў у Прыднястроўскім рэгіёне Малдовы. Улады Малдовы забаранілі адкрываць іншыя ўчасткі, апроч участку пры амбасадзе Расеі ў Кішынёве.

28 лютага зьезд дэпутатаў Прыднястроўя папрасіў Расею «абараніць» рэгіён ад эканамічнага ціску Малдовы.

6 сакавіка кіраўнік Службы бясьпекі і выведкі Малдовы Александру Мусьцяцэ папярэдзіў, што Расея зьбіраецца ўмешвацца ў выбары і сабатаваць працэс уступленьня Малдовы ў Эўразьвяз.

7 сакавіка ў Парыжы прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Малдовы Мая Санду падпісалі двухбаковае пагадненьне аб абаронным і эканамічным супрацоўніцтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG