Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве праходзяць вучэньні цывільнай абароны на выпадак аварыі на БелАЭС і нападу на літоўскія аб’екты інфраструктуры


Сыстэма апавяшчэньня ў Літве аб надзвычайных сытуацыях. Ілюстрацыйнае фота
Сыстэма апавяшчэньня ў Літве аб надзвычайных сытуацыях. Ілюстрацыйнае фота

Жыхароў Літвы заклікалі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца рэкамэндацыям органаў мясцовай улады.

У Службе грамадзкай бясьпекі Літвы паведамілі аб правядзеньні 18 сакавіка вучэньняў цывільнай абароны на выпадак аварыі на Беларускай АЭС, якая знаходзіцца паблізу Літвы.

Як адзначаецца на афіцыйным сайце службы, вучэньні праходзяць з 8-й да 17-й гадзіны.

«Мэта гэтых вучэньняў — праверыць, наколькі дзяржаўныя, муніцыпальныя і іншыя ўстановы гатовыя рэагаваць у выпадку магчымай ядзернай аварыі, а таксама магчымых нападаў на розныя аб’екты інфраструктуры або дзяржаўныя ўстановы, як адбываецца эвакуацыя жыхароў з зоны надзвычайнай сытуацыі», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Жыхароў заклікалі захоўваць спакой і падпарадкоўвацца рэкамэндацыям органаў мясцовай улады.

У вучэньнях удзельнічаюць супрацоўнікі Камісіі нацыянальнай бясьпекі, Нацыянальнага крызіснага цэнтру, 6 міністэрстваў, 5 дзяржаўных устаноў і органаў, усе муніцыпалітэты краіны і 7 няўрадавых арганізацый.

Вучэньні пачаліся з праверкі сыстэмы апавяшчэньня — у гарадах прагучала паветраная сыстэма трывогі, а на мабільныя тэлефоны прыйшлі кароткія паведамленьні пра вучэньні.

Літва ня раз ставіла пад сумнеў выбар для будаўніцтва АЭС астравецкай пляцоўкі. Краіна называла 10 прычын, каб не будаваць БелАЭС, абвінавачвала беларускія ўлады ва ўтойваньні інфармацыі пра станцыю. Літва пратэставала супраць будаўніцтва БелАЭС на найвышэйшым дзяржаўным узроўні, выказвала пратэсты ў міжнародных структурах.

9 сакавіка 2023 году літоўская выведка заявіла, што Беларусь і «Росатом» летась утаілі інцыдэнты і дэфэкты ў рэактарных сыстэмах на першым і другім энэргаблёках Беларускай АЭС. У красавіку 2022 году першы энэргаблёк БелАЭС быў спынены для плянавага рамонту, але пра дэфэкты, выяўленыя падчас рамонту, не паведамлялася, адзначалася ў паведамленьні выведкі.

У МЗС Літвы заявілі, што бачаць рызыку таго, што тэхнічныя дэфэкты на станцыі будуць і пасьля ўводу ў эксплюатацыю другога энэргаблёку.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі адпрэчыла даклад літоўскай выведкі, назваўшы яго «мэтанакіраванай акцыяй у дыскрэдытацыі БелАЭС», і запэўніла, што ў 2022 годзе на станцыі прайшлі плянавыя рамонтныя работы, якія адпавядалі ўсім патрабаваньням наглядных органаў і міжнародных нормаў. Паводле ведамства, падчас плянавага рамонту на першым энэргаблёку правялі кантроль мэталу абсталяваньня і трубаправодаў і ня выявілі «ніводнага дэфэкту, які становіць пагрозу для ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG