Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга адпрэчыла заяву літоўскай выведкі, што Беларусь утаіла інцыдэнты на АЭС у Астраўцы


Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, 2019 год. Архіўнае фота.
Першыя вучэньні на Беларускай АЭС, 2019 год. Архіўнае фота.

Міністэрства энэргетыкі Беларусі адпрэчыла даклад літоўскай выведкі, што Беларусь і «Росатом», які пабудаваў станцыю ў Астраўцы, утаілі інцыдэнты, якія адбыліся на Астравецкай АЭС у 2022 годзе, і дэфэкты сыстэм рэактараў.

У Мінэнэрга Беларусі назвалі інфармацыю літоўскай выведкі «мэтанакіраванай акцыяй па дыскрэдытацыі БелАЭС», накіраванай на фармаваньне нэгатыўнага стаўленьня да яе «праз разьдзіманьне ўяўнай пагрозы станцыі для міжнароднай супольнасьці».

У Мінэнэрга запэўнілі, што ў 2022 годзе на станцыі прайшлі плянавыя рамонтныя работы, якія адпавядалі ўсім патрабаваньням наглядных органаў і міжнародных нормаў, а Беларусь ня толькі не хавала іх правядзеньне ад суседзяў, але і адказвала на пытаньні.

У ведамстве заявілі, што падчас плянавага рамонту на першым энергаблёку правялі кантроль мэталу абсталяваньня і трубаправодаў, але ня выявілі «ніводнага дэфэкту, які ўяўляе пагрозу для ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі — тым больш, які патрабуе дэмантажу рэактара». Тым часам, у другім паўгодзьдзі 2023 году плянуецца ўвесьці ў эксплуатацыю другі энэргаблёк БелАЭС.

У паведамленьні літоўскай выведкі, апублікаваным 9 сакавіка, гаварылася, што ў траўні 2022 году «сыстэмы кантролю БелАЭС устанавілі, што зьявіліся расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара 1-га блёку», і ліквідаваць іх, паводле ацэнкі спэцыялістаў, можна, толькі зьняўшы рэактар, «аднак з палітычных прычын такі варыянт нават не разглядалі».

Паводле выведкі, тэхнічныя праблемы перашкаджалі запуску другога блёку БелАЭС. У лютым 2022 году зафіксавалі хімічную зьмену складу вады, якая ахалоджвае рэактар блёку, — яна была забруджаная смоламі. Таксама ў паведамленьні адзначалася: «цалкам імаверна, што дэфэкты тэхнічных дэталяў былі і пасьля запуску другога блёку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG