Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ, які рэгулюе продаж актываў кампаній зь «недружалюбных» краін


13 сакавіка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб дадатковых мерах па забесьпячэньні стабільнага функцыянаваньня эканомікі», паведаміла прэс-служба Лукашэнкі ў тэлеграме.

«У прыватнасьці, указам вызначаныя выпадкі, калі не патрабуюцца атрыманьне дазволу і выплата ўнёскаў пры адчужэньні маёмасьці асобаў зь недружалюбных замежных дзяржаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Права растлумачваць пытаньні прымяненьня ўстаноўленых гэтым падпунктам палажэньняў далі Савету міністраў.

Сам дакумэнт пакуль не апублікаваны.

Пытаньне аб неабходнасьці ўнясеньня адпаведных зьменаў абмяркоўвалі 18 студзеня году на нарадзе Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета міністраў.

  • У сакавіку 2022 году ўказам Лукашэнкі замежным інвэстарам са сьпісу «недружалюбных» краінаў забаранілі адчужаць належныя ім долі і акцыі ў статутных фондах беларускіх юрыдычных асобаў, распараджацца акцыямі на сваё жаданьне, а ў кастрычніку яшчэ больш узмацнілі абмежаваньні — забаранілі рэарганізацыю кампаній і выхад зь бізнэсу.
  • 19 кастрычніка 2023 году Лукашэнка падпісаў указ, якім увёў кантроль дзяржавы за адчужэньнем іншаземцамі зь «недружалюбных краінаў» акцыяў і нерухомай маёмасьці беларускіх прадпрыемстваў. Гэт можна было рабіць толькі з дазволу беларускага ўраду і пры ўмове выплаты ў мясцовы бюджэт унёску ня менш як 25% ад рынкавага кошту доляў (акцыяў) і маёмасьці гэтых прадпрыемстваў.
  • У студзені 2024 году ўрад Беларусі прапанаваў зрабіць выключэньні для кампаній у банкаўскай, лізінгавай і будаўнічай сфэрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG