Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяг Швэцыі вывесілі ля сядзібы NATO, краіна стала 32-м чальцом альянсу. ФОТА


Сьцяг Швэцыі ўздымаюць у Брусэлі ля штаб-кватэры NATO. 11 сакавіка
Сьцяг Швэцыі ўздымаюць у Брусэлі ля штаб-кватэры NATO. 11 сакавіка

7 сакавіка Швэцыя афіцыйна стала 32-м чальцом NATO. 11 сакавіка яе сьцяг урачыста ўзьнялі ў Брусэлі, каля штаб-кватэры NATO.

Уступленьне Швэцыі ў NATO сьведчыць аб «правале» прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў ягонай ваеннай стратэгіі ва Ўкраіне па аслабленьні альянсу, заявіў у 11 сакавіка генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг падчас цырымоніі ўзьняцьця сьцяга Швэцыі каля сядзібы NATO, піша AFP.

Уварваньне Крамля ня толькі падштурхнула краіны, якія раней не далучыліся, Швэцыю і Фінляндыю, перайсьці пад эгіду абароны NATO, але цяпер «Украіна як ніколі блізкая да сяброўства ў NATO», — сказаў Столтэнбэрг.

Падчас цырымоніі
Падчас цырымоніі

7 сакавіка ў ЗША прэм’ер Швэцыі Ульф Крыстэрсан заявіў пра «новую гістарычную эру для Швэцыі ў сфэры бясьпекі», падкрэсьліўшы, што ягоная краіна «падзеліць цяжар, адказнасьць і рызыкі са сваімі саюзьнікамі», паведамляе Reuters.

Прэм’ер Швэцыі Ульф Крыстэрсан на цырымоніі ў Брусэлі
Прэм’ер Швэцыі Ульф Крыстэрсан на цырымоніі ў Брусэлі
  • У канцы лютага 2022 году, пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, Швэцыя і Фінляндыя адмовіліся ад палітыкі вайсковага нэўтралітэту, якой дзьве скандынаўскія краіны прытрымліваліся на працягу дзесяцігодзьдзяў. Іх намер атрымаў паскоранае ўхваленьне ўсіх чальцоў NATO, за выключэньнем Турэччыны і Вугоршчыны. Пры гэтым усе рашэньні ўнутры альянсу павінны быць аднагалоснымі.
  • Фінляндыю ўрэшце прынялі ў Паўночнаатлянтычны альянс у красавіку 2023 году ў якасьці 31-га сябра арганізацыі.
  • Швэцыя афіцыйна стала 32-м чальцом NATO 7 сакавіка 2024 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG