Тоны бруду, камянёў і вырваных з коранем дрэў каціліся з гары, дасягнуўшы ракі, якая выйшла зь берагоў і прарвалася праз горныя вёскі ў раёне Пэсісір Селатан правінцыі Заходняя Суматра, сказаў начальнік мясцовага агенцтва ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў. Ратавальнікі выцягнулі сем целаў у найбольш пацярпелай вёсцы і знайшлі яшчэ тры ў дзьвюх суседніх. Затым знайшлі іншыя целы.
У заяве агенцтва гаворыцца, што па меншай меры двое вяскоўцаў пацярпелі ад раптоўнай паводкі, а ратавальнікі шукаюць сем чалавек, якія ўсё яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак, піша AFP.
Тамсама гаворыцца, што больш за 80 000 чалавек беглі ў часовыя дзяржаўныя прытулкі пасьля таго, як паводка і апоўзень змылі 14 дамоў, а 20 000 дамоў былі затопленыя ў дзевяці раёнах і гарадах правінцыі Заходняя Суматра.
Моцныя дажджы выклікаюць частыя апоўзьні і раптоўныя паводкі ў Інданэзіі, дзе мільёны людзей жывуць у горных раёнах або каля поймаў.