Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых падчас землятрусаў у Японіі перавысіла 120, больш за 200 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак


Выратавальную апэрацыю ўскладняюць пашкоджаньні аўтатрасаў і ўмовы надвор’я.

Колькасьць загінулых у выніку сэрыі землятрусаў у Японіі па стане на поўдзень 6 студзеня вырасла 126 чалавек, паведамляе Kyodo з спасылкай на мясцовыя ўлады. Яшчэ 210 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак.

Такім чынам гэты землятрус стаў першым землятрусам, які забраў жыцьці больш за 100 чалавек у Японіі пасьля землятрусу ў Кумамота ў 2016 годзе ў паўднёва-заходнім рэгіёне краіны, у выніку якога загінула 276 чалавек, піша выданьне.

Пры гэтым афтэршокі працягваюць скалынаць рэгіён Нота.

Прэмʼер-міністар краіны Фуміё Кісіда падчас экстраннага пасяджэньня заклікаў міністраў як мага хутчэй аднавіць дарогі, каб даставіць дапамогу насельніцтву ў раёнах, якія аказаліся адрэзанымі ад транспартнай сеткі, піша Reuters.

Пошукі тых, хто выжыў пад заваламі, працягваюцца, аднак выратавальную апэрацыю ўскладняюць ня толькі пашкоджаныя аўтатрасы, але і ўмовы надворʼя, а таксама наступствы прыкладна тысячы апоўзьняў.

Землятрус адбыўся ў цэнтральнай частцы Японіі 1 студзеня, яго магнітуда склала 7,6. У наступныя дні адзначаліся паўторныя падземныя штуршкі. Эпіцэнтар знаходзіўся на паўвостраве Нота, дзе былі пашкоджаныя або разбураныя многія будынкі. У горадзе Вадзіма ў прэфэктуры Ісікава пажар зьнішчыў гістарычны рынкавы квартал.

У гэтым жа рэгіёне без электраэнэргіі засталіся амаль 24 тысячы хатніх гаспадарак, бяз водазабесьпячэньня — звыш 66 тысяч. Больш за 30 тысяч чалавек разьмясьцілі ў сховішчах. У шэрагу прыбярэжных прэфэктур былі абвешчаныя папярэджаньні аб цунамі.

Землятрусы зьяўляюцца частай прыроднай зьявай у Японіі. У многіх выпадках урон аказваецца мінімальным, што зьвязана ў тым ліку са строгімі будаўнічымі нормамі. За апошнія 5 гадоў землятрусы на паўвостраве Нота пачасьціліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG