Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інданэзія прапанавала «мірны плян» па Ўкраіне з разьмяшчэньнем войскаў ААН. Ва Ўкраіне пракамэнтавалі


Прабава Субіянта выступае на форуме па бясьпецы «Дыялёг Шангры-Ла», Сынгапур, 3 чэрвеня 2023 году
Прабава Субіянта выступае на форуме па бясьпецы «Дыялёг Шангры-Ла», Сынгапур, 3 чэрвеня 2023 году

Міністар абароны Інданэзіі Прабава Субіянта на форуме па бясьпецы «Дыялёг Шангры-Ла» ў Сынгапуры прадставіў плян мірнага ўрэгуляваньня вайны Расеі з Украінай.

Прапановы Прабава Субіянта ўключаюць неадкладнае спыненьне агню, стварэньне дэмілітарызаванай зоны пад кантролем міратворцаў і правядзеньне новых рэфэрэндумаў на «спрэчных тэрыторыях» пад эгідай ААН, паведамляе Reuters. Што маецца на ўвазе пад «спрэчнымі тэрыторыямі», Субіянта не ўдакладніў.

Для стварэньня дэмілітарызаванай зоны кожнаму боку прапануецца адступіць ад лініі судакрананьня на 15 кілямэтраў. У гэтай зоне, паводле задумы Інданэзіі, неабходна ўстанавіць міжнародны кантроль.

Субіянта запэўніў, што Інданэзія гатовая ўдзельнічаць ва ўсіх працэсах.

Прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка ў адказ падзякаваў Інданэзіі за ўвагу да ўрэгуляваньня вайны ва Ўкраіне, але падкрэсьліў, што «паміж Украінай і Расеяй няма спрэчных тэрыторый, каб там праводзіць рэфэрэндумы».

«Зьдзейсьніўшы акт агрэсіі, Расея акупавала Крым, часткі Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей.Факт, зафіксаваны ў афіцыйных дакумэнтах ААН. На акупаваных тэрыторыях расейская армія зьдзяйсьняе ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасьці і генацыд. Расея павінна пакінуць украінскія тэрыторыі, а Ўкраіна — аднавіць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць у міжнародна прызнаных межах. Альтэрнатыўных сцэнараў быць ня можа», — падкрэсьліў Нікаленка.

Ён адзначыў, што «спыненьне агню, разьвядзеньне сіл на 15-кілямэтровую адлегласьць і стварэньне дэмілітарызаванай зоны не спрацуюць», а толькі дазволяць Расеі «выйграць час, перагрупавацца, замацавацца на акупаваных тэрыторыях і назапасіць сілы для новай хвалі агрэсіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG