Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мяжы Літвы і Беларусі час чаканьня кантролю для грузавікоў павялічыўся да 1–1,5 дзён


На літоўска-беларускай мяжы ў раёне Меднікаў. Архіўнае фота
На літоўска-беларускай мяжы ў раёне Меднікаў. Архіўнае фота

Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, раніцай 7 сакавіка выезду зь Беларусі ў кірунку літоўскіх Меднікаў у чарзе чакаюць 900 грузавікоў і 120 легкавых аўтамабіляў, а ў кірунку Беняконяў — адпаведна 890 і 150.

Час чаканьня памежнага афармленьня на мяжы Літвы і Беларусі пасьля закрыцьця зь першага сакавіка яшчэ двух пунктаў пропуску вырас для грузавікоў да 1–1,5 содняў, для аўтамабіляў — да 4–5 гадзін.

«Урад Літвы ўхваліў рашэньне зь першага сакавіка закрыць два КПП: Лаварышкі і Райгорад. Частка патоку з Лаварышак перамясьцілася ў Меднікі. Мы бачым, што паток павялічыўся. Цягам некалькіх дзён плынь людзей вырасла на 10%, колькасьць транспартных сродкаў — на 30–40%», — працытавала літоўскае выданьне delfi.lt кіраўніка Падваранскай памежнай заставы Сігітаса Волайніса.

Паводле яго, празь Меднікі мяжу перасякаюць пераважна грамадзяне Беларусі. «З патоку ўсяго 9% — грамадзяне Літвы. [...] Мы размаўляем зь людзьмі, чуем, што большасьць едуць да сваякоў, на могілкі або ў іх там нерухомасьць. Толькі невялікая частка едзе за таньнейшымі таварамі», — дадаў Сігітас Волайніс.

Кіраўнік Падваранскай памежнай заставы дадаў, што цяпер час чаканьня грузавых транспартных сродкаў складае 1–1,5 содняў, а легкавых аўтамабіляў — 4–5 гадзін. Ён мяркуе, што ўлетку паток яшчэ больш павялічыцца.

«Нашы магчымасьці дазваляюць прапусьціць больш аўтамабіляў. Беларускі бок пакуль не прыстасаваўся», — дадаў Сігітас Волайніс.

Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, раніцай 7 сакавіка выезду зь Беларусі ў кірунку літоўскіх Меднікаў у чарзе чакаюць 900 грузавікоў і 120 легкавых аўтамабіляў, а ў кірунку Беняконяў — адпаведна 890 і 150.

З 1 сакавіка Літва ў аднабаковым парадку закрыла пункты пропуску Райгорад/Прывалка і Лаварышкі/Катлоўка.

Беларуская мытня перавяла частку сваіх супрацоўнікаў і абсталяваньня ў тыя пункты, якія працягнуць працу.

Адкрытымі для руху застаюцца пункты пропуску Меднікі/Каменны Лог і Салечнікі/Беняконі. Аднак абмежаваньні іх таксама закранулі. Паводле рашэньня літоўскага боку, з 1 сакавіка пешаходы і раварысты ня могуць там перасякаць мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG