Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: за здраду дзяржаве ў Беларусі за два гады асудзілі 45 чалавек, затрымалі 16 «замежных шпіёнаў»


Іван Тэртэль. Ілюстрацыйны каляж
Іван Тэртэль. Ілюстрацыйны каляж

Кіраўнік КДБ Іван Тэртэль 20 лютага агучыў зьвесткі пра затрыманых у Беларусі за «здраду» і шпіянаж на пашыранай нарадзе Лукашэнкі з кіроўным складам дзяржаўных органаў сыстэмы гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі.

Паводле Тэртэля, толькі за 2022–2023 гады контравыведка КДБ выявіла 114 спробаў вэрбаваньня грамадзян Беларусі, у тым ліку 37 вайскоўцаў.

«Да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 45 чалавек, якія сталі на шлях здрады. За шпіёнскую дзейнасьць затрымана 16 замежных грамадзян», — цытуе Івана Тэртэля БелТа.

  • Службовых асобаў і вайскоўцаў за «здраду дзяржаве» могуць караць у тым ліку сьмерцю — гэта прадугледжваюць зьмены ў арт. 356 Крымінальнага кодэксу Беларусі, якія ўнесьлі летась у сакавіку.
  • Самы вялікі тэрмін зьняволеньня сярод вайскоўцаў, якіх асудзілі за здраду дзяржаве, — 18 гадоў калёніі — атрымаў капітан Генштабу Ўзброеных сіл Дзяніс Урад, які ў 2020 годзе выдаў зьвесткі пра падрыхтоўку вайсковых падразьдзелаў да разгону пратэстоўцаў.
  • Раней праваабаронцы паведамлялі, што цяпер у Беларусі налічваецца сама меней 55 фігурантаў крымінальных спраў за «здраду дзяржаве» (паводле арт. 356 КК). Гэта як асуджаныя (у тым ліку завочна), так і тыя, хто знаходзіцца пад вартай. У пераважнай большасьці выпадкаў гаворка ідзе пра палітычна матываваны перасьлед: сярод затрыманых і асуджаных за «здраду дзяржаве» — незалежныя журналісты, фігуранты справы «Рабочага руху», сьвятар, музыка, мэдыямэнэджар, былыя сілавікі і вайскоўцы і г.д.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG