Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўразьвязу: дэмакратычная Беларусь — частка мірнай Эўропы

абноўлена

Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі
Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі

Сёньня Рада міністраў замежных справаў дзяржаваў-чальцоў Эўразьвязу прыняла адмысловую заяву пра сытуацыю ў Беларусі.

У ёй ад імя Эўразьвязу пацьвярджаецца непахісная падтрымка імкненьня беларускага народу да свабоднай, дэмакратычнай, сувэрэннай і незалежнай Беларусі, якая зьяўляецца часткай мірнай і квітнеючай Эўропы.

Камэнтуючы заяву, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль сказаў:

«Беларусь па-ранейшаму займае важнае месца ў парадку дня ЭЗ. Мы асуджаем парушэньне правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі і беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій напярэдадні маючых адбыцца выбараў. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Мы салідарныя зь беларускім народам і па-ранейшаму поўныя рашучасьці мабілізаваць усе інструмэнты для падтрымкі яго імкненьня да міру і дэмакратыі».

У сваёй заяве Рада кіраўнікоў МЗС дзяржаваў ЭЗ выказвае сваю глыбокую заклапочанасьць адносна пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Яна рашуча асуджае кампаніі перасьледу і запалохваньня, якія працягваюцца супраць усіх слаёў беларускага грамадзтва, беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій і абмежаваньні на ўдзел у палітычным жыцьці, якія падрываюць патэнцыял для забесьпячэньня справядлівасьці і легітымнасьці парлямэнцкіх і мясцовых выбараў, прызначаных на 25 лютага 2024 году.

Рада таксама выказвае глыбокую занепакоенасьць дзеяньнямі рэжыму Лукашэнкі, якія закранаюць нацыянальную ідэнтычнасьць Беларусі, і пацьвярджае сваю прыхільнасьць падтрымцы і прасоўваньню беларускай мовы і культуры.

Акрамя таго, Рада рашуча асуджае падтрымку, якую працягвае аказваць рэжым у Беларусі вайне Расеі супраць Украіны, і заклікае Беларусь устрымлівацца ад такіх дзеяньняў і выконваць свае міжнародныя абавязаньні.

ЭЗ увёў мэтавыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і гатовы прыняць далейшыя абмежавальныя і мэтавыя меры, пакуль беларускія ўлады працягваюць свае дзеяньні.

У заяве Рады таксама падкрэсьліваецца цьвёрдая падтрымка з боку ЭЗ беларускай грамадзянскай супольнасьці і вітаецца стварэньне Кансультатыўнай групы ЭЗ з удзелам беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці.

Рада нагадвае аб узятым на сябе Эўразьвязам абавязаньні прадаставіць 3 мільярды эўра будучай дэмакратычнай Беларусі праз Усёабдымны плян эканамічнай падтрымкі.

«У будучай дэмакратычнай Беларусі ёсьць месца ў эўрапейскай сям’і», — падкрэсьліваецца ў заяве.

Камэнтар офісу Ціханоўскай

Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка наступным чынам пракамэнтаваў прыняты міністрамі замежных спраў Эўразьвязу дакумэнт:

«Гэты дакумэнт будзе асновай для палітыкі Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Гэта добрая навіна для нас — гэта значыць, што Беларусь застанецца на парадку дня. ЭЗ працягне прынцыповую і пасьлядоўную палітыку па ізаляцыі Лукашэнкі і падтрымцы беларускага народу.

У рашэньні Эўрапейскай рады ўлічаныя нашы прапановы і рэкамэндацыі. Зробленыя важныя акцэнты: пра прыцягненьне рэжыму да адказнасьці за злачынствы супраць беларусаў і саўдзел у вайне, пра падтрымку беларускай мовы і культуры. Адзначаецца нелегітымнасьць “бязвыбараў”, заплянаваных на 25 лютага. Адзначаецца гатоўнасьць пашырыць жорсткія санкцыі, калі рэжым ня спыніць сваю палітыку і ня вызваліць палітвязьняў.

Важны акцэнт пра эўрапейскую будучыню Беларусі — тое, пра што мы пастаянна гаворым. Гэта значыць, беларусы ў будучыні змогуць прэтэндаваць на фінансавую падтрымку ад ЭЗ і патэнцыйна сяброўства ў Эўрапейскім Зьвязе. ЭЗ працягне супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі, а не з рэжымам».

Санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай вайны ва Ўкраіне

Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што зь Беларусі па ўкраінскай тэрыторыі стралялі ракетамі. Пры гэтым беларускіх вайскоўцаў на ўкраінскую тэрыторыю не адправілі.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у інтэрвію Свабодзе заявіла, што «рэжым Лукашэнкі — саўдзельнік цяперашняга ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, бо дазволіў Расеі зрабіць напад зь беларускай тэрыторыі».

26 лютага санкцыі супраць Расеі і Беларусі абвясьцілі Канада і Рада Эўразьвязу. У сьпіс трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў трапілі ў санкцыйны сьпіс ЗША.

28 лютага амбасадары краін Эўразьвязу ўвялі візавыя санкцыі ў дачыненьні 22 беларускіх высокапастаўленых асобаў.

Маладачанская фабрыка «МэбеЛайн» пайшла ў прастой, бо швэдзкая кампанія IKEA згарнула бізнэс у краіне. IKEA шчыльна супрацоўнічала яшчэ з цэлым шэрагам вытворцаў і фабрык, у тым ліку дзяржаўных. Сярод іх дзяржаўны «Менскі мэблевы цэнтар» з Маладэчна, магілёўскі вытворца тэкстылю «Магатэкс», менскі гадзіньнікавы завод «Луч» і іншыя.

У сакавіку Эўразьвяз забараніў экспартаваць прадукцыю дрэваапрацоўкі, вырабленую ў Беларусі ці экспартаваную зь яе. Міністэрства лясной гаспадаркі заявіла, што вымушана скіраваць прадукцыю з Эўропы ў Азію.

Празь цяжкасьці вядзеньня бізнэсу ў рэгіёне ня дзейнічаюць у краіне сэрвісы пошуку жытла на час падарожжаў і выправаў Booking.com і Airbnb.

Дацкая транпартна-лягістычная кампанія Maersk заявіла аб спыненьні перавозак грузаў у Беларусь 4 сакавіка. Пры сыход зь беларускага рынку паведамілі іншыя кампаніі падобнага профілю — DHL і FedEx.

5 сакавіка фінская кампанія OLVI паведаміла пра пачатак згортваньня свайго бізнэсу ў Беларусі, дзе кампаніі належыць «Лідзкае піва». 840 супрацоўнікаў заводу пакуль будуць атрымліваць заробак, спыненьне бізнэсу будзе паступовым.

6 сакавіка наклала санкцыі Рэспубліка Карэя. Там увялі меры экспартнага кантролю для Беларусі, мяркуючы, што яна «істотна спрыяе ўварваньню Расеі ва Ўкраіну».

8 сакавіка санкцыі ўвяла Японія. Актывы фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад новыя абмежаваньні, замарожваюцца. Забараняюцца пастаўкі тавараў двайнога прызначэньня ў Беларусь і экспарт у адрас Міністэрства абароны Беларусі і «Інтэгралу».

Сусьветны банк спыніў усе праграмы ў Беларусі. Банк адзначыў, што ён не ўхваляў новых крэдытаў Беларусі з 2020 году.

Абмежаваньні закранулі спартовую галіну. Зборныя Беларусі розных узростаў адхілілі ад удзелу ў міжнародных турніраў у хакеі, гандболе і баскетболе. Беларускую зборную не дапусьцілі да Паралімпійскіх гульняў — 2022.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch, зважаючы на санкцыі, панізіла доўгатэрміновы сувэрэнны крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС, што азначае рэальную магчымасьць дэфолту.

Амэрыканская фінансавая кампанія American Express прыпыніла аказаньне паслуг у краіне. Па яе картках цяпер немагчымыя ніякія апэрацыі.

9 сакавіка Эўразьвяз ухваліў адключэньне ад SWIFT трох беларускіх банкаў. Гэта «Белаграпрамбанк», банк «Дабрабыт» і Банк разьвіцьця.

16 красавіка ўведзена поўная забарона на перасячэньне грузавым транспартам Беларусі і Расеі мяжы з ЭЗ. У рашэньні Эўразьвязу, якое апублікавана ў афіцыйным часопісе, сказана, што ЭЗ у адпаведнасьці з уведзенымі санкцыямі забараняе ўвоз і транзыт грузаў аўтатранспартам зь Беларусі і Расеі на тэрыторыю Эўразьвязу.

22 лістапада Канада пашырыла ранейшыя санкцыі. У сьпісы ўключылі дадаткова 22 беларускіх чыноўнікаў, а таксама 16 беларускіх кампаніяў, зьвязаных з ВПК, машынабудаваньнем, фінансавым сэктарам і чыгуначным транспартам. Сярод падсанкцыйных асобаў апынуліся адказныя за перавозкі расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі, якая выкарыстоўвалася для ўварваньня ва Ўкраіну. У сьпісе кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, апынуліся беларускія Альфа-Банк і МТБанк. У красавіку 2023 у сьпіс дадалі яшчэ 9 беларускіх банкаў.

28 студзеня 2023 году прэзыдэнт Украіны ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі. У сьпіс трапілі «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.

20 ліпеня Аўстралія ўнесла ў санкцыйныя сьпісы высокапастаўленых вайскоўцаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG