Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстану адправіў урад у адстаўку. Стала вядома, хто будзе выконваць абавязкі прэм’ера


Касым-Жамар Такаеў (у цэнтры). Архіўнае фота
Касым-Жамар Такаеў (у цэнтры). Архіўнае фота

Аліхан Смаілаў ачольваў урад Казахстану са студзеня 2022 году, яго прызначылі адразу пасьля масавых акцый пратэсту.

Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамар Такаеў падпісаў указ аб адстаўцы ўраду і прызначэньні выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рамана Скляра, які працаваў у складзе ўраду на пасадзе першага віцэ-прэм’ера.

У сваім указе Касым Такаеў спаслаўся на артыкул 70 Канстытуцыі Казахстану, якая вызначае падставы для адстаўкі ўраду. Але дакладная прычына адстаўкі ўраду на чале з прэм’ер-міністрам Аліханам Смаілавым у тэксьце ўказу адсутнічае.

Аліхан Смаілаў ачоліў урад Казахстану ў студзені 2022 году, пасьля масавых акцый пратэсту.

Раман Скляр нарадзіўся ў Паўладары (Казахстан), мае тры вышэйшыя адукацыі — Паўладарскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Маскоўскага інстытуту сучаснага бізнэсу, а таксама Казаскага інстытуту правазнаўства і міжнародных дачыненьняў. Ягоны брат са студзеня 2022 году ачольвае Дэпартамэнт паліцыі Паўлаградзкай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG