Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстан абвінаваціў Беларусь у блякаваньні сваіх грузаў на мяжы з Расеяй


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Ужо чацьвёрты дзень на беларуска-расейскай мяжы затрымліваюць фуры, якія ідуць з Казахстану.

Наяўнасьць праблемы прызналі казахстанскія ўлады. Міністар гандлю Казахстану Арман Шакаліеў заявіў, што першыя праблемы на гэтым кірунку зафіксавалі 8 студзеня. Цяпер Казахстан вядзе перамовы, каб вырашыць праблему, піша Kazinform.

Цяпер празь мяжу прапускаюць толькі кіроўцаў-міжнароднікаў зь Беларусі і Расеі. У Астане гэта лічаць парушэньнем дамоўленасьцяў ЭАЭС.

«Сёньня ідуць перамовы з нашымі калегамі з расейскага, зь беларускага бакоў наконт таго, што гэта абмяжоўвае свабоду перамяшчэньня тавараў. Мы чакаем адказу. Калі мы пытаньне не ўрэгулюем, то ў афіцыйным парадку будзем яго выносіць на разгляд камісіі. Гаворыцца, што гэта „тэхнічны бар’ер“, але гэта ўсё ж бар’ер. Такога не павінна быць», — сказаў Арман Шакаліеў.

Паводле міжнародных пагадненьняў ЭАЭС, у гэтых краін адсутнічае мытная мяжа. Саюз дэкляруе свабоднае перамяшчэньне тавараў.

У канцы сьнежня Міністэрства гандлю Казахстану адзначала, што экспарт тавараў з Казахстану ў краіны ЭАЭС вырас на 90%. Арман Шакаліеў асабіста гаварыў аб тым, што зь Беларусьсю ўдалося ўрэгуляваць пытаньне наконт лекаў у аптэках. Раней стаяў парог у ня меней за 50% беларускіх лекаў, у 2023-м ліміт доступу лекаў у аптэкі для краін ЭАЭС зьнялі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG