Пашкоджаны трубаправод халоднага водазабесьпячэньня. Гэта прывяло да адсутнасьці вады ў жыхароў кварталу вуліц Багдановіча — Кульман — Куйбышава — Сурганава, гаворыцца ў паведамленьні.
Мясцовым жыхарам арганізавалі падвоз пітной вады ў аўтамабільных цыстэрнах. Іх разьмясьцілі па наступных адрасах: вул. Багдановіча — ля дамоў № 78, 86 і 37; вул. Сурганава, д.59; вул. Куйбышава, д. 83.
У «Менскводаканале» запэўнілі, што прымаюць «апэратыўныя меры па аднаўленьні водазабесьпячэньня», выбачыліся і папрасілі жыхароў раёну «паставіцца з разуменьнем да сытуацыі».
- У ноч з 30 на 31 студзеня ў Менску засталіся без гарачай вады і ацяпленьня 18 жылых шматпавярховікаў, дзіцячы садок і дом інвалідаў у Партызанскім раёне. Прычына — пашкоджаньне трубаправоду.
- 30 студзеня без вады і ацяпленьня заставаліся жыхары Мазыра і Азарычаў. У Мазыры прарвала трубаправод, а пасёлак Азарычы застаўся без ацяпленьня з прычыны аварыі на цеплатрасе кацельні.
- У ноч з 25 на 26 студзеня без гарачай вады і ацяпленьня засталіся жыхары 18 шматпавярховых дамоў у сталічным мікрараёне Ўручча. Прычына — пашкоджаньне трубаправоду.
- У Віцебску 26 студзеня здарылася чарговая аварыя на цеплавой сетцы. Без гарачай вады і цяпла засталіся 8 дамоў на праспэкце Перамогі. Больш маштабная аварыя на магістральнай цеплатрасе адбылася ў Віцебску ў сярэдзіне студзеня.
- 23 студзеня двойчы за дзень адбылася аварыя на трубаправодзе ў Клімавічах. Без вады заставаліся больш за 50 шматпавярховікаў і 1,5 тысячы прыватных дамоў.