Атакі зазналі профілі Сьвятланы Ціханоўскай і паўла Латушкі ў Instagram, а таксама інстаграм ініцыятывы «Палітвязынка». А раней стала вядома пра атаку на сайт фонду BySol.
Прадстаўніца «Палітвязынкі» Яўгенія Доўгая паведаміла:
«Мы атрымалі 198 скаргаў, і гэта згубна для нашай старонкі. Таму, калі ласка, падпісвайцеся на нас, расказвайце сябрам пра нас. Мы вельмі стараемся».
Адміністратары названых старонак былі вымушаныя часова закрыць профілі ў Instagram.