Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: інжынэр з Баранавічаў Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь


Ігар Фёдараў, архіўнае фота
Ігар Фёдараў, архіўнае фота

Станам на 19 студзеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1410 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.

Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь, паведамляюць праваабаронцы «Вясны». Ігар шмат гадоў працаваў інжынэрам-мэханікам на авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах.

Але пасьля падзей жніўня 2020 году, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазыцыю, яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці. Пасьля гэтага зь ім не працягнулі кантракту, а пасьля ён і зусім вымушаны быў выехаць, баючыся крымінальнага перасьледу.

27 лютага 2022 году ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэфэрэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастку і зьмясьцілі ў ІЧУ у Баранавічах. А 25 траўня 2022 году ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёну Ігара асудзілі на 2 гады калёніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзыдэнта»). Ігар адбываў пакараньне ў магілёўскай калёніі № 15, адкуль выйшаў 18 сьнежня. Празь месяц ён пакінуў Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG