Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры візавыя цэнтры зьнізілі зборы для беларусаў


Старонкі беларускага пашпарта. Ілюстрацыйнае фота
Старонкі беларускага пашпарта. Ілюстрацыйнае фота

Некаторыя зьмены адбыліся яшчэ ў канцы 2023 году, але пра іх мала хто чуў, піша тэлеграм-канал «Собирай рюкзак».

Візавы цэнтар Вэнгрыі зьнізіў памер сэрвіснага збору да €18 (раней – €21).

Візавы цэнтар Літвы зьнізіў памер сэрвіснага збору з €19,9 да €15,9 (падаваць дакумэнты можа абмежаваная колькасьць катэгорый заяўнікаў).

Візавы цэнтар Нарвэгіі (яго аб'ядналі зь лягістычным за дастаўку дакумэнтаў у Лёндан і назад): цяпер гэта €75 (замест €80).

Раней паведамлялася, што візавыя цэнтры Польшчы павысілі цану на некаторыя дадатковыя паслугі.

Насамрэч павелічэньне кошту такіх паслуг, як sms-апавяшчэньне, кур'ерская дастаўка, фота, паслугі прэміюм-залі, «прайм-тайм» і г. д. закранула ня толькі ВЦ Польшчы, а ў цэлым візавыя цэнтры некаторых краін, якія прадстаўляе кампанія VFS. Напрыклад, Вэнгрыі, Харватыі, Эстоніі.

З 3 студзеня 2024 году замест «Поні Экспрэс» дакумэнты на латвійскія візы прымае візавы цэнтар VFS у Менску і Віцебску.

Падацца могуць заяўнікі з такімі мэтамі, як наведваньне блізкіх членаў сямʼі – падданых Латвіі (у тым ліку з прычыны іх сурʼёзнай хваробы), неадкладнае лячэньне, пахаваньне; кіроўцы-міжнароднікі; атрыманьне візаў тыпу D на розных падставах.

  • Эўрапейскія краіны выдаюць беларусам візы рознага тыпу. Напрыклад, гасьцявыя і турыстычныя катэгорыі С тэарэтычна можна атрымаць у консульствах Нямеччыны, Італіі, Вугоршчыны, Грэцыі. На практыцы беларусы сутыкаюцца са складанасьцямі падчас рэгістрацыі на сайтах консульстваў альбо з доўгім тэрмінам чаканьня ці адмовамі.
  • За 2022 год у консульствах краін Эўразьвязу ў Беларусі візы атрымалі больш за 118 тысяч чалавек. Адмоваў за гэты ж пэрыяд было больш як 2,2 тысячы. У 2021 годзе беларусам выдалі звыш 57 тысяч шэнгенскіх візаў пры 656 адмовах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG