Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для грузавікоў з Армэніі, Казахстана і Кыргызстана выдзелілі толькі адзін пераход на беларуска-расейскай мяжы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На беларуска-расейскай мяжы затрымліваюць фуры, якія ідуць з Казахстану. Казахстан ужо абвінаваціў Беларусь у блякаваньні сваіх грузаў на мяжы з Расеяй.

Мытны камітэт Беларусі паведаміў, што з 18:00 12 студзеня 2024 года пропуск праз мяжу Беларусі і Расеі грузавых машын зь іншых дзяржаў – чальцоў ЭАЭС (Кыргызстана, Казахстана і Армэніі) – будзе ажыцьцяўляцца выключна праз участак беларуска-расейскай мяжы «Езярышча-Лабок».

Пры гэтым беларускія мытнікі спасылаюцца на інфармацыю Памежнай службы Расеі.

Раней пра праблему заявілі казахстанскія ўлады, бо празь беларуска-расейскую мяжу прапускалі толькі кіроўцаў-міжнароднікаў зь Беларусі і Расеі. Міністар гандлю Казахстану Арман Шакаліеў заявіў, што першыя праблемы на гэтым кірунку зафіксавалі 8 студзеня, і што гэта парушэньне дамоўленасьцяў ЭАЭС, піша Kazinform.

Паводле міжнародных пагадненьняў ЭАЭС, у гэтых краін адсутнічае мытная мяжа. Саюз дэкляруе свабоднае перамяшчэньне тавараў.

У канцы сьнежня Міністэрства гандлю Казахстану адзначала, што экспарт тавараў з Казахстану ў краіны ЭАЭС вырас на 90%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG