Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала дыпляматаў больш як 30 краін спрасьціць умовы легалізацыі для беларусаў


Сьвятлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі АПК на сустрэчы з дыпляматамі. Варшава, Польшча, 11 студзеня 2024
Сьвятлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі АПК на сустрэчы з дыпляматамі. Варшава, Польшча, 11 студзеня 2024

Сьвятлана Ціханоўская, а таксама прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінэта Валер Кавалеўскі, Павал Латушка, Вольга Гарбунова, Аліна Коўшык правялі брыфінг для дыпляматаў, якія знаходзяцца ў Варшаве. У ім удзельнічалі больш за 30 дыпляматаў.

Сьвятлана Ціханоўская расказала замежным дыпляматам у Варшаве пра сытуацыю з палітвязьнямі, у тым ліку асабліва пра тых, каго трымаюць у рэжыме інкамунікада, і заклікала да больш рашучых дзеяньняў для іх вызваленьня з прыцягненьнем міжнародных арганізацый.

Як паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай, на сустрэчы абмеркавалі падтрымку незалежных мэдыя, праваабаронцаў і ініцыятыў грамадзянскай супольнасьці.

Ціханоўская папрасіла трымаць Беларусь на парадку дня і не дазволіць Расеі паглынуць Беларусь. Таксама абмеркавалі сытуацыю зь бясьпекай і пытаньне разьмяшчэньня ядзернай зброі.

Ціханоўская заклікала актывізаваць міжнародныя мэханізмы для прыцягненьня рэжыму да адказнасьці.

Таксама яна папрасіла ўсе краіны спрасьціць працэдуры легалізацыі беларусаў: выдачу візаў, дазволаў на жыхарства, статусу міжнароднай абароны. Яна таксама расказала пра новыя беларускiя пашпарты.

Ціханоўская ўзьняла пытаньне эўрапейскай будучыні для Беларусі. Для беларусаў вельмі важна бачыць пазытычную альтэрнатыву «русскому миру».

Падчас дыскусіі слова ўзялі паслы Нямеччыны, Швэцыі, іншых краін. Пытаньні ў асноўным тычыліся знаходжаньня беларусаў за мяжой, новага пашпарта, кампаніі «БЯЗвыбараў» у Беларусі.

На сустрэчы прысутнічалі паслы Гішпаніі, Нідэрляндаў, Ірляндыі, Вялікай Брытаніі, Швэцыі, Чэхіі, Літвы і многіх іншых краін, прадстаўнікі МЗС Польшчы.

Асобна Ціханоўская правяла сустрэчу з канадзкім паслом, на якой абмеркавалі магчымы візыт у Атаву, падтрымку грамадзянскай супольнасьці і інструмэнты ціску на рэжым і прыцягненьне яго да адказнасьці.

11 студзеня пачынаецца візыт Ціханоўскай у Фінляндыю, чакаецца ўдзел у канфэрэнцыі «Хэльсынскі дыялёг: дэмакратычная будучыня для Беларусі», перамовы з прэм'ер-міністрам, міністрам замежных спраў, сьпікерам парлямэнту краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG