Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякам загінулых у ДТЗ пад Смалявічамі выплацяць звыш 2,5 млн рублёў кампэнсацыі


Вынікі лабавога сутыкненьня самазвалу з маршруткай Смалявічы — Менск у лютым 2023-га. Архіўнае фота
Вынікі лабавога сутыкненьня самазвалу з маршруткай Смалявічы — Менск у лютым 2023-га. Архіўнае фота

Сёлета ў лютым пры лабавым сутыкненьні самазвалу з маршруткай Смалявічы — Менск загінулі 13 чалавек: кіроўца і пасажыры маршруткі. Кіроўцу самазвалу МАЗ прысудзілі 7 гадоў турмы.

Сваякам загінулых у ДТЗ пад Смалявічамі выплацяць звыш 2,5 млн рублёў кампэнсацыі.

Менскі абласны суд скончыў разгляд справы аб кампэнсацыях сем’ям ахвяр аўтакатастрофы, што адбылася сёлета 20 лютага ў Менскай вобласьці на 9 кілямэтры аўтадарогі Р-69 (Смалявічы — Шацак).

Тады пры лабавым сутыкненьні самазвалу з маршруткай Смалявічы — Менск загінулі 13 чалавек — кіроўца і пасажыры маршруткі. Кіроўцу самазвалу МАЗ асудзілі на 7 гадоў турмы.

Сваякі загінулых падалі больш за 60 пазоваў на суму ад 20 тысяч да 100 тысяч рублёў. Прэтэнзіі выстаўлялі «Менаблаўтатрансу», якому належаў самазвал, і транспартнай кампаніі «Сінкевіч», уласьніцы маршрутнага таксі. Суд пастанавіў спагнаць зь іх у салідарным парадку кампэнсацыю на агульную суму ў 2 530 000 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG