Дата дня
27 сьнежня 1836 году ў мястэчку Жалудок непадалёк ад Шчучына на Лідчыне нарадзіўся Валер Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Напярэдадні паўстаньня Ўрублеўскі актыўна ўдзельнічаў у стварэньні нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі на Горадзеншчыне, вёў прапаганду сярод навучэнцаў школы.
Таксама ў гэты дзень
У 1831 годзе — Чарльз Дарвін узышоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў пяцігадовае падарожжа.
1918 — Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню.
1932 — у СССР увялі пашпартную сыстэму і абавязковую прапіску па месцы жыхарства. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году пашпарты ў Савецкім Саюзе адмянілі як праяву царскай адсталасьці і дэспатызму.
1934 — Пэрсія зьмяніла назву на Іран.
У гэты дзень нарадзіліся
1459 — Ян I Ольбрахт, кароль польскі з 1492 году.
1571 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і оптык.
1595 — Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.
1822 — Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі. Менавіта Пастэр прыдумаў тое, што цяпер называюць пастэрызацыяй.
1923 — беларускі паэт Анатоль Вялюгін.
У гэты дзень памерлі
1746 — беларускі кампазытар нямецкага паходжаньня Ян Голанд, які пісаў опэры ў Нясьвіжы пад апекаю Радзівілаў, а пасьля выкладаў у Віленскім унівэрсытэце.
1840 — беларускі паўстанец Зыгмунд Мінейка, які падчас паўстаньня Каліноўскага быў вайсковым кіраўніком у Ашмянскім павеце, а пасьля ўдзельнічаў у вайне Грэцыі з Турэччынай за востраў Крыт і стаў ганаровым грамадзянінам Грэцыі.
1964 — Мікалай Чуркін, беларускі кампазытар і фальклярыст.
1998 — Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.
2010 — беларуская паэтка і журналістка Тацяна Сапач, загінула ў аўтакатастрофе.