Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэйсбук пазначыў прэсавую сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант як памерлую


Натальля Эйсмант. Сакавік 2020 году. Ілюстрацыйнае фота.
Натальля Эйсмант. Сакавік 2020 году. Ілюстрацыйнае фота.

Карыстальнікі, якія заходзяць на старонку прэсавай сакратаркі Лукашэнкі, бачаць прапанову да блізкіх дзяліцца ўспамінамі пра яе.

«Сьветлая памяць Наташы Эйсмант. Мы спадзяемся, што профіль Наташы стане месцам, дзе сябры і блізкія змогуць дзяліцца ўспамінамі аб ёй», — гаворыцца ў паведамленьні, заўважыла Наша Ніва.

Так Фэйсбук пераводзіць старонку памерлага карыстальніка ў рэжым «мэмарыялізацыі».

Пазьней на той жа самай старонцы зьмянілася прозьвішча. Натальля Кірсанава - тэлевізыйны псэўданім, пад якім яна працавала да таго, як стала прэсавай сакратаркай Лукашэнкі.

Сама Натальля Эйсмант цяпер, імаверна, знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, куды прыляцеў з візытам Лукашэнка.

У 2021 годзе Фэйсбук ужо «хаваў» Эйсмант.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG