Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 сьнежня: жыхара Берасьця затрымалі на мяжы за ўдзел у пратэстах; магілёўскі блогер ня выйшаў на волю пасьля арышту


Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым на мяжы берасьцейцам.

Сайт «Медыязона» знайшоў старонку ягоную старонку ў сацсетках, паводле якой затрыманага завуць Зьміцер Федаровіч.

а відэа ён кажа, што раней быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле «за ўдзел у мітынгу і хуліганства».

Федаровіча затрымалі на мяжы. У тэлефоне берасьцейца сілавікі заўважылі фатаграфіі зь бел-чыовона-белым сьцягам. Некаторы час ён знаходзіўся ў Польшчы, але падрабязнасьці здарэньня і тое, у чым вінавацяць яго, невядомыя.

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», У 2023 годзе як мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы.

Вядома, што пазьней вялікую частку зь іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).

Часьцей за ўсё затрымліваюць пасьля вяртаньня з Літвы, але праверкі і затрыманьні адбываюцца на ўсіх працуючых прапускных пунктах — у тым ліку, часта затрымліваюць і пасьля праверак на мяжы з Расеяй.

Магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі ня выйшаў на волю пасьля 10 сутак арышту

Як паведамляе Тэлеграм-канал магілёўскай «Вясны», на яго склалі новы адміністрацыйны пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Алеся Сабалеўскага затрымалі на працы 12 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG