Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», У 2023 годзе як мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртаньня ў Беларусь з-за мяжы.
Вядома, што пазьней вялікую частку зь іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасьці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Часьцей за ўсё затрымліваюць пасьля вяртаньня з Літвы, але праверкі і затрыманьні адбываюцца на ўсіх працуючых прапускных пунктах — у тым ліку, часта затрымліваюць і пасьля праверак на мяжы з Расеяй.