Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўнівэрсытэце ў цэнтры Прагі адбылася страляніна. Сама меней 14 загінулых, у тым ліку нападнік

абноўлена

Відавочцы паведамілі пра страляніну ў цэнтры Прагі, у будынку Карлавага ўнівэрсытэту.

Зь яго выбягалі людзі з паднятымі рукамі, перадаюць Novinky.cz. Пазьней паліцыя паведаміла, што нападнік «ліквідаваны».

Паводле абноўленай інфармацыі ратавальных службаў, якую цытуюць Novinky.cz, загінулі 14 чалавек, у тым ліку нападнік, 24 параненыя, некаторыя зь іх цяжка.

Міністар унутраных спраў Чэхіі Віт Ракушан, якога цытуе idnes.cz, сказаў, што небясьпека мінула і няма інфармацыі пра тое, што ў нападніка былі саўдзельнікі.

Novinky.cz паведамляюць, што нападнікам быў 24-гадовы студэнт унівэрсытэту Давід Козак. Паліцыя падазрае, што перад стралянінай у Празе ён забіў свайго бацьку ў мястэчку Гостаўнь, адкуль паходзіць.

У чэскім сэгмэнце інтэрнэту абмяркоўваюць тэлеграм-канал з іменем нападніка. У ім аўтар на расейскай мове расказвае, што натхняўся атакамі вучняў на гімназію ў Казані ў 2021 годзе, калі былі забіты 9 чалавек, і на школу ў Бранску ў 2023-м, калі былі забітыя двое, у тым ліку нападніца («Яна мала забіла», — гаворыцца ў адным з пастоў).

Сапраўднасьць каналу не пацьверджана, адна з правак у яго, як мяркуецца, уносілася ўжо пасьля гібелі падазраванага. Адкуль ён мог ведаць расейскую мову, невядома, запісы не падобныя на машынны пераклад. Увечары ў аўторак канал быў пераведзены ў прыватны рэжым; хто гэта зрабіў, невядома.

Начальнік паліцыі Чэхіі Марцін Вондрашэк заявіў, што падазраваны натхняўся «падобным нападам, учыненым нядаўна ў Расеі».

Зброю нападнік купіў легальна. У Чэхіі права грамадзян на валоданьне агнястрэльнай зброяй з 2021 году замацаванае ў Канстытуцыі. Папраўку ўнесьлі ў адказ на ціск з боку Эўразьвязу, які патрабаваў узмацніць жорсткасьць мясцовага зброевага заканадаўства. Тым ня менш агульная колькасьць зарэгістраванай зброі адносна невялікая: у 2022 годзе ў паліцыі было зарэгістравана каля ста тысяч адзінак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG