Серабрысты сэдан урэзаўся ў бездарожнік картэжу прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў горадзе Ўілмінгтан, штат Дэлавэр, паведамляе Reuters.
Паводле інфармацыі агенцтва, інцыдэнт адбыўся ў 20:07, пасьля таго як прэзыдэнт Джо Байдэн сумесна зь першай лэдзі Джыл Байдэн выйшлі са штаб-кватэры сваёй выбарчай кампаніі ў цэнтры гораду пасьля вячэры з чальцамі каманды. Байдэны не пацярпелі і знаходзяцца ў бясьпецы.
«Серабрысты сэдан, які атрымаў пашкоджаньне бампера, быў хутка аточаны супрацоўнікамі службы бясьпекі пасьля таго, як спыніўся. Супрацоўнікі накіравалі зброю на кіроўцу, які падняў рукі», — удакладняе агенцтва.