Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус, які кіраваў аўтобусам, трапіў у аварыю пад Беластокам, параніў 2 паліцыянтаў


Машына польскай паліцыі, ілюстрацыйнае фота
Машына польскай паліцыі, ілюстрацыйнае фота

Польскія СМІ паведамілі пра складаную аварыю з удзелам грамадзяніна Беларусі на ўсходзе Польшчы.

Як паведаміў польскі тэлеканал TVN, каля Беластока аўтобус, якім кіраваў 40-гадовы беларус, параніў двух паліцыянтаў.

На трасе S8 (Беласток-Варшава) каля вёскі Замбжыцэ Новэ каля 2 гадзін ночы адбылося сутыкненьне легкавога аўтамабіля і грузавога аўтамабіля. Тады ніхто не пацярпеў, але на месца выклікалі паліцыю і пажарную службу.

Праз дзьве гадзіны ў стаячую паліцэйскую машыну ўрэзаўся аўтобус. Двое паліцыянтаў атрымалі раненьні. Як паведаміў Марцін Гаўрылюк з прэс-групы Падляшскай паліцыі, паводле папярэдніх зьвестак вынікае, што ў паліцэйскую машыну, урэзаўся аўтобус, якім кіраваў 40-гадовы беларус. Беларус быў цьвярозы, яго затрымалі. Пацярпелыя ў аварыі паліцыянты знаходзіліся ў стаячай машыне і афармлялі дакумэнтацыю па факце наезду. Іх даставілі ў бальніцу. На месцы аварыі ўзьніклі цяжкасьці з рухам транспарту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG