Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы «Вясны»: Затрымалі арганізатараў сэрвісу Письмо.бeл


Ігар Вуглік (зьлева) і Аляксандар Лыкшын
Ігар Вуглік (зьлева) і Аляксандар Лыкшын

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў крымінальнай справе затрыманыя арганізатары сэрвісу Письмо.бeл

Паводле праваабаронцаў, затрыманых абвінавачваюць ува ўдзеле ў пратэстах і ў тым, што яны нібыта мелі дачыненьне да сэрвісу Письмо.бeл, празь які людзі адпраўлялі лісты палітвязьням.

Паводле інфармацыі «Вясны», затрыманыя — Ігар Вуглік (зьлева на фатаздымку) і Аляксандар Лыкшын (справа на фатаздымку). Вядома, што Ігар зь дзяцінства мае інваліднасьць. Іх затрымалі прыкладна 29 лістапада. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны знаходзіліся на Валадарцы ў межах крымінальнай справы.

Пазьней сёньня праваабаронцам стала вядома, што Ігар Вуглік выйшаў на волю.

Такама стала вядома, што разам з Аляксандрам Лыкшыным быў затрыманы і ягоны брат, мастак Уладзімір Лыкшын.

Паводле наяўнай у «Вясны» інфармацыі, сілавікі не змаглі атрымаць доступ да сэрвісу, хоць у сваім відэа яны сьцьвярджаюць адваротнае. А ўсе асабістыя зьвесткі тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца ў пошце.

  • Цяпер у Беларусі 1.484 палітвязьні. Лічыцца, што каля 1,5 тысячы палітвязьняў ужо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG