Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 11 чалавек


Турма на Акрэсьцна ў Менску.
Турма на Акрэсьцна ў Менску.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 11 чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра «Вясна».

Адпаведны статус нададзены асуджаным паводле арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) Уладзімеру Раманоўскаму (2 гады пазбаўленьня волі), Дзьмітрыю Пашыну (2 гады), Вадзіму Гусеву (1 год і 3 месяцы), Валерыю Тацыну (1 год), Ігару Неміровічу (1 год).

Палітвязьнямі таксама прызнаныя Аляксандар Кандрацьеў (1 год паводле арт. 370 КК — «знявага дзяржсімвалаў»), Аляксандар Сьмірноў (1,5 года паводле арт. 370 і 339 — «хуліганства»), Алег Кекух (3 гады паводле арт. 369 — «абраза прадстаўніка ўлады»; абмежаваньне волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу заменена на зьняволеньне), Кацярына Джыг (арт. 368, 367 — «паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта», 361 — «заклікі да санкцый, іншых дзеяньняў, cкіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі»; тэрмін праваабаронцам невядомы).

Такі ж статус атрымалі Яўген Шулюк (2,5 года абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу паводле арт. 367) і Натальля Маркушэнка (пад вартай на падставе арт. 130 — «распальваньне <...> варожасьці ці нянавісьці»).

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязьняў, спыніць рэпрэсіі, дэкрыміналізаваць дыфамацыйныя (абраза) артыкулы.

Апрача «Вясны» заяву падпісалі Lawtrend, «Прававая ініцыятыва», Беларускі Хэльсынкскі камітэт і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Цяпер у Беларусі 1.484 палітвязьня. Лічыцца, што каля 1.5 тысяч палітвязьняў ужо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG