Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцеец за мяжой зьвярнуўся ў камісію па вяртаньні — у Беларусі яго затрымалі і асудзілі проста ў СІЗА


Ігар Неміровіч
Ігар Неміровіч

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця на адзін год калёніі за абразу Лукашэнкі асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча.

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу Неміровіча за фота з «абразьлівым надпісам» у Instagram разглядалі проста ў берасьцейскім СІЗА. Пры гэтым у пастанове суду напісана, што працэс «праходзіў у адкрытым рэжыме».

Вядома, што берасьцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у камісію па вяртаньні, але гэта ня выратавала яго ад перасьледу.

Прысуд паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу («Абраза прэзыдэнта») вынесла Марыя Аліфярук.

Першы раз Ігара Неміровіча затрымалі на пачатку траўня 2022 году і адразу зьмясьцілі пад хатні арышт, але ён уцёк і зьехаў. Восеньню 2023-га ён зьвярнуўся ў камісію па разглядзе зваротаў беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, і вярнуўся дадому, але гэты факт не прызналі «безумоўнай падставай для высновы аб яго раскаяньні». 27 верасьня 2023 году яго зноў затрымалі і зьмясьцілі пад варту.

Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, 10 жніўня 2020 году Ігар Неміровіч разьмясьціў у Instagram фота з тэкстам у «непрыстойнай форме, якая прыніжае гонар і годнасьць Аляксандра Лукашэнкі, зьмяшчае нэгатыўную ацэнку і зьяўляецца абразьлівай у дачыненьні яго».

На працэсе Ігар расказаў, што з траўня па жнівень 2020 году ён ня жыў у Беларусі. Пра падзеі, якія адбываліся на радзіме, берасьцеец даведваўся са сродкаў масавай інфармацыі.

З матэрыялаў справы стала вядома, што выяву з Лукашэнкам міліцыянты знайшлі ў Instagram на старонцы Неміровіча 28 сакавіка 2022 года, бо тая сторыз ад 10 жніўня 2020 года была замацаваная ў «актуальных». Менш чым за месяц правялі экспэртызу, якая паказала, што ў скрыншоце гісторыі маецца «нэгатыўная ацэнка Лукашэнкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG