Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра вяртаньне эмігрантаў: На вуліцу не хадзілі — возьмем


Аляксандар Лукашэнка на вайсковай базе ў Гомлі, 17 лістапада 2023
Аляксандар Лукашэнка на вайсковай базе ў Гомлі, 17 лістапада 2023

Аляксандар Лукашэнка падчас паездкі ў Гомельскую вобласьць закрануў тэму вяртаньня палітычных эмігрантаў.

«Зьбеглі некаторыя з Гомельскай вобласьці за мяжу — просяцца дадому. Калі ласка — вунь камісія, ідзіце даказвайце: не забілі, ня ўкралі, на вуліцу не хадзілі, не ламалі, не крышылі — возьмем. Былі тыя, што заблукалі, розныя былі. Але, прабачце, калі вы нашых людзей запалохвалі і да гэтага часу гэта робіце — сядзіце лепш там, сюды не хадзіце», — сказаў Лукашэнка.

Напрыканцы кастрычніка Генпракуратура паведаміла пра чарговае паседжаньне «камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў».

Сайт Генпракуратуры паведаміў пра два станоўчыя рашэньні, прынятыя камісіяй.

  • Камісія была створаная ўказам Лукашэнкі 6 лютага 2023 году і прадугледжвае, што звароты грамадзянаў могуць быць накіраваныя да 31 сьнежня 2023 году.
  • Генпракуратура запусьціла адмысловы сайт. Як паведамлялася, тыя, хто зьвернецца ў камісію, павінны растлумачыць, чаму яны асьцерагаюцца вярнуцца, раскаяцца, публічна выбачыцца і пакрыць прычыненую шкоду.
  • У траўні паведамлялася, што камісія пачала таксама разглядаць і «магчымасьць вяртаньня да прафэсійнай дзейнасьці асобных спартоўцаў на запыт адпаведных фэдэрацыяў».
  • У красавіку генпракурор Андрэй Швед заявіў, што за два месяцы камісія па вяртаньні атрымала 56 заяваў, аднак у ліпені «Кібэрпартызаны» паведамілі, што ў камісію паступіла толькі 16 заяваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG