Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ўпершыню за доўгі час афіцыйна пацьвердзілі гібель свайго генэрала на вайне ва Ўкраіне


Вайсковыя пахаваньні ў Расеі. Ілюстрацыйнае фота
Вайсковыя пахаваньні ў Расеі. Ілюстрацыйнае фота

Гэта сёмы вайсковец такога рангу, гібель якога на вайне ва Ўкраіне пацьвердзілі расейскія крыніцы. Агулам у СМІ зьяўляліся паведамленьні аб гібелі на вайне 12 расейскіх генэралаў.

Губэрнатар Варонескай вобласьці Расеі Аляксандар Гусеў паведаміў аб гібелі ва Ўкраіне намесьніка камандуючага 14-га армейскага корпусу Паўночнага флёту генэрал-маёра Ўладзіміра Завадзкага.

Як паведаміў расейскі губэрнатар у сваім тэлеграм-канале, Уладзімір Завадзкі загінуў «на баявым пасту ў зоне правядзеньня спэцапэрацыі».

У той жа час Аляксандар Гусеў не паведаміў даты і абставін гібелі генэрал-маёра. Ён адзначыў, што Ўладзімір Завадзкі да жніўня 2021 году камандаваў 4-й Кантэміраўскай танкавай дывізіяй, зь якой супрацоўнічала Варонеская вобласьць.

Раней у Расеі афіцыйна не паведамлялі аб гібелі вышэйшага камандаваньня расейскіх Ўзброеных і ваенна-марскіх сіл.

Аб гібелі Ўладзіміра Завадзкага 29 лістапада паведамілі ў Міжрэгіянальнай грамадзкай арганізацыі выпускнікоў Маскоўскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні імя Вярхоўнага Савету РСФСР «Крэмль».

Паводле ўкраінскіх СМІ, расейскі генэрал падарваўся на міне.

Гэта сёмы вайсковец такога рангу, гібель якога на вайне ва Ўкраіне пацьвердзілі расейскія крыніцы. Агулам у СМІ зьяўляліся паведамленьні аб гібелі на вайне 12 расейскіх генэралаў. Мінабароны Расеі не пацьвярджае і не абвяргае такіх паведамленьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG