Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахарэвіч, Герасіменя, Ляўчук, палітвязьні і добраахвотнікі ва Ўкраіне атрымаюць мэдалі БНР


Мэдаль Ордэну Пагоні, адна з узнагарод Рады БНР
Мэдаль Ордэну Пагоні, адна з узнагарод Рады БНР

Узнагароджаньне прымеркавана да чарговых угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні мэдалямі Рады БНР.

Як паведамляецца ў сацсетках Рады БНР, мэдалём Ордэну Пагоні за «заслугі ў барацьбе за волю і незалежнасьць Беларусі» ўзнагароджаныя:

  • спартоўка Аляксандра Герасіменя,
  • сьпявачка Маргарыта Ляўчук,
  • а таксама чатыры асобы, чые імёны не публікуюцца зь меркаваньняў бясьпекі.

«Як выбітныя грамадзкія і культурніцкія дзеячы» ўзнагароджаныя:

  • пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч,
  • баец з пазыўным «Оксон»,
  • грамадзкая дзяячка Аліна Нагорная.
  • пасьмяротна баец атраду «Атам», які гераічна загінуў на вайне супраць расейскіх агрэсараў, паведамляе Рада БНР.

Мэдаль Ордэну Пагоні ўручаецца беларускім грамадзянам і іншаземцам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам: асобам, якія адзначыліся на ніве змаганьня за волю і незалежнасьць Беларусі, выбітным грамадзкім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа, іншаземцам, якія спрычыніліся да дасьледаваньняў і папулярызацыі Беларусі ў сьвеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.

  • Мэдалём БНР «За баявыя заслугі» ўзнагародзілі шасьцярых байцоў мэдычнай службы палка імя Кастуся Каліноўскага (траіх — асноўнымі мэдалямі і траіх — афіцэрскімі), а таксама аднаго байца спэцпадразьдзяленьня Збройных сілаў Украіны, выхаванца «Белага легіёну» (афіцэрскім мэдалём).

Мэдаль за баявыя заслугі надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка, у прыватнасьці, пры выкананьні вайсковага і службовага абавязку, у баях і пры выкананьні спэцыяльных заданьняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.

  • У лістападзе-сьнежні 1920 году беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасьць у форме Беларускай Народнай Рэспублікі.
  • У Слуцку, а таксама ў мястэчках Грозаве і Семежаве сфармаваўся 2-гі Грозаўскі полк зь беларускай міліцыі і сялян-добраахвотнікаў. Грозаўскі полк складаўся з 2 батальёнаў. Камандзір палку — капітан Лука Семянюк, намесьнік камандзіра палку — капітан Гнароўскі, камандзіры батальёнаў — капітан Антон Самусевіч і штабс-капітан Мацэля.
  • У 2-м Грозаўскім палку было каля 2 тыс. чалавек. У пачатку Слуцкага паўстаньня полк займаў фронт у 60 км у нэўтральнай зоне савецка-польскай мяжы на поўнач ад лініі фронту 1-га Слуцкага палку і рабіў напады на палявыя каравулы Чырвонай Арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG