Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўская ляўрэатка абвясьціла галадоўку ў іранскай турме



Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 2023 года Наргес Махамадзі
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 2023 года Наргес Махамадзі

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру 2023 году Наргес Махамадзі абвясьціла галадоўку ў іранскай турме, дзе яна знаходзіцца.

Пра гэта паведамілі родныя і прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі за яе вызваленьне, паведамляе AFP.

Паведамляецца, што Махамадзі пратэстуе супраць умоваў утрыманьня ў турме Эвін, а таксама супраць патрабаваньня іранскіх уладаў, каб жанчыны насілі хіджаб. Якія менавіта патрабаваньні яна выставіла, не паведамляецца.

Раней улады Ірану адмовіліся перавесьці праваабаронцу з турмы ў шпіталь. Па словах яе мужа Тага Рахмані, турэмныя чыноўнікі праігнаравалі меркаваньне турэмнага лекара, які агледзеў Махамадзі, выявіў «крытычны ціск у лёгкіх і дрэнны стан артэрый» і даў рэкамэндацыю перавесьці яе ў цывільную бальніцу для лячэньня.

Іранскія ўлады пакуль афіцыйна не пацьвердзілі, што Махамадзі пачала галадоўку.

Наргес Махамадзі атрымала Нобэлеўскую прэміі міру 2023 году за «барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і заахвочваньне правоў чалавека і свабоды для ўсіх».

На працягу многіх гадоў яна выказвала свой пратэст супраць правілаў абавязковага нашэньня хіджабу, уведзеных для іранскіх жанчын, а таксама супраць абмежаваньняў правоў і свабодаў жанчын у Іране.

Іранскія ўлады арыштоўвалі яе 13 разоў, судзілі пяць разоў і прысудзілі ў агульнай складанасьці да 154 удараў бізуном і 31 года пазбаўленьня волі.

Рашэньне аб прысуджэньні ёй Нобэлеўскай прэміі зьвязана, у прыватнасьці, з масавай кампаніяй пад лёзунгам «Жанчына. Жыцьцё. Свабода», якая пачалася ў Іране пасьля леташняй сьмерці актывісткі Махсы Аміні. Удзельнікі кампаніі выступаюць за правы жанчын і, у прыватнасьці, супраць абавязковага нашэньня хіджаба. Масавыя акцыі жорстка падаўляліся ўладамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG