Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’ём грузаперавозак у Беларусі за 9 месяцаў зьнізіўся на 20%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі аб’ём грузаперавозак у студзені–верасьні 2023 году зьнізіўся на 20% да аналягічнага пэрыяду 2022-га, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Пасажыраабарот транспарту (вылічаецца шляхам множаньня колькасьці пасажыраў на адлегласьць перавозак) вырас на 9,4%, перавезена на 3,1% чалавек больш.

У студзені зьніжэньне (у гадавым вымярэньні) грузаперавозак склала 33%, у студзені–лютым — 33,6%, студзені–сакавіку — 32%, студзені–красавіку — 30,3%, студзені–траўні — 27,2%, у студзені–чэрвені — 24,2%, у студзені–ліпені — 22,4%, у студзені–жніўні — 20,7%.

Апошнія чатыры гады ў Беларусі грузаабарот транспарту нязьменна памяншаўся: у 2019 годзе — на 5,8%, 2020-м — на 5,9%, 2021-м — на 3,6%, 2022-м — на 25,4% (разам — на 36,2%).

Аналітыкі Эўразійскага банку разьвіцьця патлумачылі значнае скарачэньне грузаабароту ў Беларусі «парушэньнем транспартна-лягістычных ланцужкоў, закрыцьцём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расеі, спыненьнем перавозак у зносінах з Украінай».

Раней улады заяўлялі, што грузаперавозкі пасьля падзеньня «штомесяц дадаюць 5%».

27 траўня міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў заявіў, што транспартная галіна Беларусі аднаўляецца: «Праз санкцыі прыйшлося вельмі хутка і апэратыўна перанакіроўваць патокі з заходняга вэктару на ўсходні і паўднёва-ўсходні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG