Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 кастрычніка: за распаўсюд «экстрэмізму» арыштавалі рабочага з «Паліміра»


Сілавік. Ілюстрацыйнае фота
Сілавік. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Праваабаронцам стала вядома, што 7 верасьня судзьдзя суду Наваполацку Зінаіда Балаболава за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 дзён апаратчыка цэха № 103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Падчас судовага разбору Андрэй пацьвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы Instagram ён меў падпіску на старонкі «Рабочы рух» і «Баста!», а ў Facebook — на суполку «Фонд салідарнасьці BYSOL/Belarus solidarity foundation».

Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя «экстрэмісцкімі», яму не было вядома. Таму мужчына віны ў «распаўсюдзе экстрэмізму» не прызнаў, ад дачы тлумачэньняў адмовіўся, піша «Віцебская Вясна».

Суд у Менску за данаты

У Менскім гарадзкім судзе распачаўся працэс над Аляксандрам Ёдам.

Яго судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты. Аляксандру ставяць у віну два артыкула Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 342 («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») і арт. 361-2 («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»).

Працэс вядзе Вера Галоўкава.

Падрабязнасьці справы праваабаронцам невядомыя. Вядома толькі, што Аляксандра затрымалі сёлета ў канцы сакавіка.

Вырак у Берасьці за ўдзел у пратэстах

У Брэсьцейкім абласным судзе вынесьлі прысуд Паўлу Салагубу паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і ч. 1 арт. 130 («Распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці) Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі па двух крымінальных артыкулах на 3 гады калёніі. Справу разглядаў судзьдзя Мікалай Сянько.

Паседжаньне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасьці справы невядомыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG