У Гомлі судзяць палітзьняволеную маці дваіх дзяцей Жанну Волкаву. Жанчыну затрымалі ў гомельскай школе № 63, куды яна прыйшла для сустрэчы з настаўніцай яе дзіцяці. Цяпер Жанна знаходзіцца ў гомельскім СІЗА.
Яе абвінавачваюць адразу паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
- ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці);
- ч. 1 арт. 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці);
- ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі);
- ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Вядома, што гамельчанку першапачаткова затрымалі за камэнтар у «справе Зельцара», піша «Вясна».
Жыхарку Жлобіна асудзілі на паўтара года «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года
У судзе Жлобінскага раёну 20 верасьня асудзілі Валянціну Берасьнёву паводле арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэкса. Судзьдзя Натальля Качалава прызначыла Валянціне адзін год і шэсьць месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).