Цяпер яны змогуць браць удзел у міжнародных спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі — але з шэрагам абмежаваньняў. Пра гэта паведамляе расейскі тэлеканал «Матч ТВ».
Нэўтральны статус атрымаў рэкардсмэн сьвету на 100 мэтраў брасам Ільля Шымановіч, лідэры жаночай нацыянальнай каманды Анастасія Шкурдай, Аліна Змушко і Анастасія Куляшова, а таксама трэнэр Андрэй Ліпніцкі.