Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнт на прэзыдэнта ЗША выступіў супраць сяброўства Ўкраіны ў NATO


Губэрнатар Флорыды Рон ДэСантыс
Губэрнатар Флорыды Рон ДэСантыс

Паводле яго, гэта не ў інтарэсах ЗША.

Як піша Bloomberg, прэтэндэнт на кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, губэрнатар Флорыды Рон ДэСантыс заявіў, што далучэньне Ўкраіны да Альянсу «дасьць больш абавязацельстваў для ЗША», таму гэта нібыта не ў інтарэсах Вашынгтону. «Калі нам дадаецца больш абавязацельстваў, якія выгады мы атрымліваем наўзамен?», – сказаў ДэСантыс.

Ён таксама перакананы, што Штаты не павінны даваць Ўкраіне «чысты чэк» (падпісаны чэк, на якім не пазначана сума грошай), паколькі яна не «выкарыстоўвае рычагі ўплыву, каб скончыць канфлікт».

Дапамога Ўкраіне стала тэмай рэспубліканскіх прэзыдэнцкіх праймэрыз, дзе кандыдаты паставілі пад сумнеў прыхільнасьць ЗША Ўкраіне.

Былы віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс патлумачыў, што Трамп і ДэСантыс не ўсьведамляюць шырэйшых наступстваў свайго закліку аб абмежаваньні ваеннай дапамогі Ўкраіне.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк выказваў упэўненасьць, што падтрымка Ўкраіны не аслабне ў выпадку магчымай зьмены ўлады падчас выбараў у краінах-партнэрах Украіны, у прыватнасьці, у ЗША.

  • ДэСантыс – адзін з галоўных канкурэнтаў экс-прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў барацьбе за вылучэньне ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. Спаборнічаць зь імі за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў будзе і былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс
  • На выбарах у лістападзе 2024 году кандыдат ад Рэспубліканскай партыі будзе змагацца з кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі, імаверна, прэзыдэнтам Джо Байдэнам, які ў красавіку абвясьціў пра свой намер зноў балятавацца ў прэзыдэнты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG