Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: работнікаў Мазырскага НПЗ жорстка затрымалі за словы «Слава Ўкраіне»


Скрыншот зь сюжэту тэлеканалу «Мозырь»
Скрыншот зь сюжэту тэлеканалу «Мозырь»

Словы ў падтрымку Ўкраіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваньнямі правага толку», паведамляе «Флагшток».

Мазырскія прапагандысты зьнялі відэасюжэт аб затрыманьні працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў НПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца.

Афіцыйная падстава для затрыманьня — распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застольля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Ўкраіны:

— Слава Ўкраіне! Беларусы за родную брацкую Ўкраіну.

— Героям Слава! Слава Ўкраіне!

Прапагандыстка за кадрам заяўляе, што словы «Слава Ўкраіне» — нацысцкія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG