У Гомлі затрымалі мужчыну, які нібыта хацеў далучыцца да палка Каліноўскага
Праваабаронцы з спасылкай на праўладны тэлеграм-канал паведамляюць, што на відэа затрыманы гаворыць пра падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і спробы зьвязацца з прадстаўнікамі палка Каліноўскага з мэтай даведацца пра тое, як да іх далучыцца.
У канцы відэа сілавікі прымусілі яго крычаць «Слава Расеі!».