Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 2 тысячы: улады пашырылі сьпіс кампаній з замежным капіталам «недружалюбных» дзяржаў


Палата прадстаўнікоў Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Палата прадстаўнікоў Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Беларускія ўлады пашырылі пералік юрыдычных асобаў, замежным уладальнікам якіх забаронена прадаваць свой бізнэс. У яго ўключылі 1849 кампаній.

Адпаведны дакумэнт апублікавалі 28 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён быў падпісаны 23 студзеня 2023 году першым віцэ-прэм'ерам Мікалаем Снапковым і набыў сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня.

Тры пункты пастановы схаваныя пад грыфам «для службовага карыстаньня», але дапоўнены пералік кампаній даступны. Ён заняў 95 старонак, кампаніі згрупаваныя па абласьцях. У сьпіс уключылі 110 кампанію зь Берасьцейскай вобласьці, 51 — зь Віцебскай, 123 — з Гомельскай, 145 — з Гарадзенскай, 324 — зь Менскай і 106 — з Магілёўскай і 990 кампаній зь Менску. Ім забаронена распараджацца акцыямі бязь ведама ўладаў.

Кампаніі ўнесеныя ў сьпіс у сувязі з тым, што іх уладальнікі — «асобы з замежных дзяржаў, якія зьдзяйсьняюць недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асобаў», сьцьвярджаецца ў пастанове.

5 ліпеня пастановай Савета міністраў быў вызначаны пералік са 190 кампаніяў, акцыянэрамі якіх зьяўляюцца замежныя юрыдычныя ці фізычныя асобы «з замежных дзяржаваў, якія чыняць недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асобаў». З таго часу замежныя фізычныя і юрыдычныя асобы з 23 краін, якія валодаюць (цалкам або часткова) адной з гэтых кампаній, ня могуць прадаць і вывесьці свае актывы зь Беларусі.

Мінулым разам беларускі ўрад уносіў зьмены ў «чорны сьпіс» кампаній з замежным капіталам у верасьні 2022 году — тады у ім было 193 кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG