Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь скасоўвае дамову з Украінай аб абароне правоў перасяленцаў. Што гэта азначае і каго яна датычылася


Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота
Палата прадстаўнікоў, архіўнае фота

Дамова не датычыць уцекачоў, якія ў 2014 годзе пачалі выяжджаць з Данецкай, Луганскай і іншых абласьцей Украіны.

Палата прадстаўнікоў у адным чытаньні ўхваліла праект закону аб спыненьні дзеяньня дамовы з Украінай аб рэгуляваньні працэсу перасяленьня і абароне правоў перасяленцаў і членаў іхных сямей.

Як паведамілі ў тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў, гэтае рашэньне ўхвалена ў «адказ на недружалюбныя дзеяньні Ўкраіны ў дачыненьні да Беларусі, а яго рэалізацыя будзе садзейнічаць абароне нацыянальных інтарэсаў і дасьць магчымасьць вызваліць нашу краіну ад абавязаньняў выконваць гэтую дамову».

Што прадугледжвала дамова і чые інтарэсы закранала

Беларусь і Ўкраіна падпісалі гэтую дамову 19 сакавіка 2003 году. Пасьля ўзаемных ратыфікацый яна набыла юрыдычную моц 6 ліпеня 2005 году. Дамова не датычыць уцекачоў, якія ў 2014 годзе пачалі выяжджаць з Данецкай, Луганскай і іншых абласьцей Украіны.

Апроч таго, дзеяньня гэтай дамовы не распаўсюджваецца на:

  • працоўных мігрантаў,
  • маракоў,
  • асобаў, на якіх завялі крымінальную справу і якія адбываюць пакараньне,
  • асобаў, выезд або ўезд якіх датычаць бясьпекі дзяржаў,
  • асобаў, якія маюць нявыкананыя маёмасныя абавязаньні,
  • асобы, якія часова знаходзяцца на тэрыторыях краін у сувязі з навучаньнем, прыватнымі або дзелавымі паездкамі.

Пад дзеяньне гэтай дамовы траплялі грамадзяне, якія дабравольна перасяляліся на тэрыторыю краіны грамадзянства, на грамадзян Беларусі і Ўкраіны, якія мелі падставы для атрыманьня грамадзянства адпаведна Ўкраіны і Беларусі.

Дамова давала права перасяленцам:

  • вывезьці зь дзяржавы выезду сваю рухомую маёмасьць,
  • прадаць нерухомую маёмасьць і перавезьці ў краіну выезду грошы, атрыманыя ад продажу,
  • пераводзіць грошы з банкаўскіх рахункаў краіны выезду ў краіну ўезду,
  • пакідаць сваю маёмасьць на тэрыторыі краіны выезду.

Пры гэтым краіны абавязваліся не забіраць гэтую маёмасьць на карысьць дзяржавы ў выпадку, калі перасяленцы пакідалі яе ў краіне выезду.

Украіна не спыняла дзеяньня гэтай дамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG