У Малдове памёр першы прэзыдэнт Мірча Сьнегур, які ўзначальваў краіну з 1990-га па 1997 год.
Як паведаміла малдоўская служба Радыё Свабода, Мірча Сьнегур памёр ва ўзросьце 83 гадоў ад цяжкай хваробы.
Аб сьмерці першапачаткова паведамілі ў сацыяльных сетках асобы, якія блізка ведалі колішняга прэзыдэнта, у тым ліку Канстанцін Тампіз, віцэ-прэм’ер і міністар эканомікі і фінансаў з 1990-га па 1992 год. Паводле яго, Сьнегур памёр у 23:30 13 верасьня.
Мірча Сьнегур вядомы тым, што не падтрымаў у 1991 годзе путчу ў Маскве, адстойваў незалежнасьць Малдовы і падтрымаў абвяшчэньне румынскай мовы дзяржаўнай.
Палітык нарадзіўся 17 студзеня 1940 году. Мірча Сьнегур прэзыдэнтам Малдовы ў верасьні 1990 году пасьля карʼеры ў камуністычнай партыі. Да развалу СССР ён узначальваў прэзыдыюм і Вярхоўны савет Малдаўскай ССР. Па спэцыяльнасьці быў аграномам, меў званьне доктара сельскагаспадарчых навук.
У сакавіку 2022 году ў інтэрвію Радыё Свабода Мірча Сьнегур параўнаў поўнамаштабнае расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну з вайной за Днястроўскую тэрыторыю ў Малдове.