Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва будзе выдаваць пашпарт замежніка толькі тым беларусам, якія цярпяць ад перасьледу рэжыму


Міжнародны дзень салідарнасьці зь беларусамі ў Вільні, Літва, 9 жніўня 2023
Міжнародны дзень салідарнасьці зь беларусамі ў Вільні, Літва, 9 жніўня 2023

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што яе міністэрства падрыхтавала папраўкі да закону аб прававым статусе замежнікаў.

Як паведамляе Delfi, міністарка падкрэсьліла, што «пашпарт замежніка будзе выдавацца ня ўсім беларусам, а толькі тым асобам, якія пацярпелі або зазнаюць перасьлед з боку рэжыму. Для таго каб гэты працэс працаваў, павінен быць распрацаваны мэханізм, у якім удзельнічалі б і Міністэрства замежных спраў, і Дэпартамэнт дзяржбясьпекі».

Таксама Білатайце паведаміла, што бліжэйшым часам будуць уведзеныя заканадаўчыя зьмены, якія падаўжаюць тэрмін дзеяньня пашпарта замежніка з 1 да 3 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG